РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ка.аю!
Пачуцці ўсе
свае адкрываю,
з іх сінтэзу я утвараю
інтымнае: “Кахаю!”
 
Прыдумваю,
замову ствараю,
бы клятву прылюдна чытаю
чароўнае: “Кахаю!”
 
Між намі я
бы казку ствараю –
адносіны нашы яднае
пяшчотнае: “Кахаю!”
 
Наўкол ніхто
і не заўважае,
як літару з слова вымаю,
кажу табе: “Ка.аю!”
 
Сустрэўшы, я
цябе абдымаю,
у вочы гляджу, вымаўляю:
“Цябе я кахаю!”
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.