 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне вельмі цябе не хапае... Па Нёмане месяц гуляе І хвалям у рытм падпявае: “Сумую, чакаю, кахаю…” Па вуліцах Гродна блукаю, З завеяй пра нас размаўляю, У кроках жаданне хаваю – Прымчацца хутчэй на спатканне! Ды мары адлегласць з’ядае: Пачуцці на моц правярае – Сустрэчаў адно не хапае… Сумую, цябе ўспамінаю: Усмешку, што твар асвятляе, Смак вуснаў, які акрыляе, І стан грацыёзны – натхняе На вершы, што я прысвячаю Адзінай, якую кахаю! І марамі дзень набліжаю, Калі у касцёле зайграе Вясельны гімн нам на аргане: Цяпер ў Богу вы паяднаны!
2009
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|