РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ты пакліч
Ты пакліч, набяры толькі нумар
І скажы, што самотна адной.
Усміхніся і нават не думай,
Крочыць лепей дарогай якой.
 
Ты пакліч – я прыйду, я прымчуся,
Адзіноту, тугу праганю,
Да пяшчотнай шчакі прытулюся,
Зноўку вуснамі вусны крану.
 
Я напоўню жыццё тваё шчасцем.
У імгненне цябе адару
Рук пяшчотных імкненнем частым
Зверху ўніз, ды ізноў угару.
 
І не будзе пад ласкай падману,
Хоць вятрыска гудзе на двары.
Нас з табой уз’яднае каханне –
Толькі нумар ты мой набяры.
 
І не думай, што прыйдзецца ранкам
Скрыжаваннем шляхі развясці.
Ты пакліч – і няхай да світанку
Будзе наша каханне цвісці.
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.