РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Адлегласць
Адлегласць
даўжынёю ў пяць гадзін,
пад грукат колаў,
размову пасажыраў,
у пяць гадзін –
адлегласць.
 
Адлегласць
у дзвесце шэсцьдзесят
пяць кіламетраў
машынай, ветрам,
у вечным руху –
адлегласць.
 
Адлегласць
мабільным шляхам звязана,
размовамі і sms,
вузлом замацавана,
на сувязі online –
адлегласць.
 
Адлегласць,
што вымерана днямі,
гадзінамі, хвілінамі,
чаканнем, думкамі –
ўвесь тыдзень на
адлегласці.
 
Адлегласць
законамі абмежавана,
каханню моцнаму
выпрабаванне цяжкае –
сустрэчы на
адлегласці.
 
Адлегласць
не вечная, часова-
створана з абставін,
якія нам пераадолець
наканавана
разам.
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.