РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каханай
Я кахаю цябе,
па-дзіцячы – пяшчотна,
па-юнацку – бяспамятна,
па-даросламу – стрымана;
каханне маё,
як вецер – бязмежнае,
як аблокі – мяккае,
як сонейка – цёплае,
як вада – празрыстае;
каханне маё мацнейшае
за сваркі і недавер,
за плёткі і абразы;
каханне маё – як жыццё:
адзінае, дараванае Богам –
і пражытае для цябе!
 
Сэнс існавання –
у нашым з табою
каханні!
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.