РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Каханне дорыць людзям крылы,
а я блукаю па зямлі
сярод лугоў, палёў, лясоў,
бо не магу ніяк знайсці
Анёла,
то сціплага і добрага,
а то вясёлага, самотнага,
ласкавага, прыгожага…
Яго знайсці не кожны можа,
бо першы і апошні раз
ён паяўляўся на зямлі,
як людзі ад любові
адракліся.
Сказалі, што ніколі
больш не будзе
ўзаемнасці,
кахання,
веры і
надзеі…
 
Ды я блукаю па зямлі –
хачу цябе знайсці,
пакрыўджаны Анёл!
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.