РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Было калісьці
Было, дакладна, ды даўно калісьці,
Ніхто не памятае нават,
Як восенню з бярозы жоўтай лісце
Малыя разам абіралі;
 
Як сонейку ўсміхаліся, вясёлцы,
Дзяўчынка і хлапчук бялявы;
І нерашуча як сказаў аднойчы,
Што я цябе, анёлак мой, кахаю.
І першы пацалунак... Назаўсёды
З табой ўспаміны захавалі,
Як па-дзіцячы восеньскай парою
Упершыню ў жыцці кахалі.
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.