 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Можаш свой подых пакінуць на шыбе акна, крэйдай намаляваць пацалунак, ціха пайсці, на прасціне пакінуўшы водар цела свайго – ночы рахунак. Можаш рукой на растанне крануць вусны мае і павекі, шэптам на вуха сказаць: “Выбачай…” – і знікнуць праз фортку, бы вецер. Можаш пайсці, я не ў сілах трымаць, птаху – лунаць у нябёсах. Кожны ў каханні дае і бярэ, так прадугледжана лёсам.
2006
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|