РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ты засумуеш
і бляклай стане адзінота,
ад дрэва роднага галінкі
ты адарвешся, паляціш,
як ліст асенні,  долу –
ператваруся я ў паветра,
каб падхапіць цябе
пяшчотнымі рукамі,
падняць высока – у аблокі,
дзе мы ўз’яднаемся
ў каханні…
 
Калі ты засумуеш,
заўсёды буду побач –
на тваіх вуснах
паветраным
пацалункам!
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.