 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ляцелі птушкі па-над родным краем, А ты між васількоў яго чакала, Пляла вяночкі з жытніх каласоў, Бо ведала – ён вернецца дамоў. Сабакі ўвечары брахалі, Ты да акенца прыпадала. Кашулю шыла ў цішыні, Маліла шэптам: “Барані!”. Ты з сонейкам заўжды ўставала, Яго з парога выглядала… Макрэлі ж ногі ад расы, Туманам плакалі лясы… Ляцелі птушкі па-над родным краем, А коней па зямлі імчала зграя. І падалі у жыта васількі, Па рэчцы болей не плылі вянкі. І вечар ў дзень ператварыўся, Гарэлі хаты, дым круціўся, І голас родны прагучаў – Ажно за сэрца боль узяў! Жыццё прамчала прад вачыма, Кашулю чырванню заліла… Стаяў на плошчы эшафот, І ён сказаў: “Жыве народ!” Ляцелі птушкі па-над родным краем, Яго імя ў народзе праслаўлялі… А па рацэ плылі вянкі, Раслі у жыце васількі…
2008
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|