РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я вучуся кахаць
Я вучуся кахаць,
Я вучуся верыць,
Спадзявацца і марыць,
Я вучуся жыць
У цішыні і ў натоўпе,
З табой і без цябе.
Я вучуся слухаць,
Каб пачуць думкі ветру,
Каб пачуць сэрца стук,
Каб адчуць, што на свеце
Не адзін я вучуся вучыцца,
Што ёсць яшчэ ты –
Сэнс майго вандроўнага жыцця, –
Якая прабачае мне мае памылкі,
Бо бачыць і разумее,
Што я вучуся кахаць –
Цябе.
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.