РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я сумую,
у цішыні
вецер думкі чуе,
ён нясе іх да цябе,
ён табе даруе
пяшчоту маіх вуснаў,
глыбіню пачуццяў,
усмешкі святло,
ён сагравае цябе
маім ціхім шэптам,
абдымае за плечы,
спявае на вуха
меладычную песню,
і дні, як хвіліны,
а тыдзень, бы дзень, –
я побач з табою
у тваім сне.
Я сумую,
у цішыні
вецер думкі чытае:
“Я цябе кахаю!”
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.