РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Асенняе лісце падае долу,
лёгка і мякка,
пяшчотна,
прыгожа.
Быццам у казцы,
зрываюцца з вуснаў
ціхія словы:
 
“Гэтым асеннім ранкам,
трохі ад ночы сцюдзёным,
жоўтым – ад лісця,
блакітным – ад хмарак,
гэтым пяшчотным ранкам
я прысвячаю вам
верш
з кропляў натхнення,
прасякнуты шчасцем,
верай, надзеяй; кахання
нябачнымі ніцямі сшыты;
верш для цябе,
адзінай і любай,
жыццём дараванай,
бязмерна каханай –
Веранікі.”
 
Асенняе лісце падае долу,
і ціхія словы
зрываюцца з вуснаў:
“Я цябе кахаю!”
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.