РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нічога не засталося –
ўсё з’ела адлегласць…
Скалечаны часам,
губляеш сябе ў цішыні,
шукаеш прытулак
чужым успамінам,
ратуеш апошні ўздых,
як рэха сляпога,
былога кахання;
нібыта матыль,
ляціш на агмень
і там паміраеш
ад слоў,
што нічога
не засталося…
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.