РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Натхненне
Натхненне
усю душу апанавала,
па-над зямлёю прыпадняла
і крылы сэрцу даравала,
каб ты пісаў.
 
Натхненне
чакае выйсця на паперы,
ўпарадкавання слоў і веры
у вершаваныя памеры –
паэта спеў.
 
Натхненне,
як найвялікшы дар ад Бога,
той, што вядзе цябе дарогай
ад нараджэння да знямогі:
што крок – то верш…
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.