РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Па-над зямлёю свецяць бліскавіцы
Прысвячаецца раману У. Караткевіча
“Каласы пад сярпом тваім”

 
Па-над зямлёю свецяць бліскавіцы,
Сякуць агнём палі,
Гайдаюць дрэвы – і шумяць!
І застаецца нам адно: маліцца
За тых, хто вырашыў
Сваё жыццё Зямлі аддаць.
 
Але гучней за навальніцу,
За куляў свіст і стрэл гармат
На полі каласуе  жыта,
Калоссе ў неба каб узняць,
 
Якому суджана стаць хлебам,
Духмяным, мяккім на дзяжы,
І ім хлапца накорміць дзеда
Сказаўшы шэптам: “Беражы!”
Ўнук бохан пакладзе у торбу,
Прышпорыць белага каня,
Паскача праз палі па зорках,
Ўздоўж поймы роднага Дняпра,
Што ў шлях багаслаўляе
За край, за продкаў і сыноў…
Магутны вецер калыхае
Галовы спелых каласоў!
 
А над зямлёю свецяць бліскавіцы,
Сякуць агнём гармат,
Гайдаюць кулямі, грымяць.
І застаецца нам адно: маліцца
За тыя каласы,
Што пад тваім сярпом ляжаць.
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.