РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дождж
Гэты дождж –
Гэта слёзы матулі,
Што па дзецях сумуе,
Ім памылкі даруе,
Песнь пяе.
 
Гэты дождж –
Гэта люстра настрою,
Быццам ноты ў прасторы
Нараджаюць вадою
Ціхі спеў.
 
Гэты дождж –
Гэта рэха краіны,
Яе боль па руінах,
Ў такт малітве Радзімы
Кропляў стук.
 
Гэты дождж
Тых людзей акрыляе,
Над зямлёй падымае,
Хто заўсёды спявае –
Пад дажджом.
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.