РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прывітанне
Прывітанне, – прамовілі вусны, –
Сустракай, я дадому вярнуўся!
І цяпер у адным накірунку
Нам ісці між драўляных завулкаў.
 
Прывітанне, лясамі сагрэтая.
Ты адзіная, добрая, светлая.
Я усмешку пашлю прамяністую,
Яна блісне ў вачах тваіх чыстых.
 
Прывітанне – зімоваю раніцай
Ціхім стукам ў акно прачынаешся,
Белым снегам на шыбу сядаеш,
Цёплай коўдрай зямлю накрываеш,
 
Навучаеш цярпенню даросламу,
І у словах смяешся апострафам,
Мяккім знакам пяеш калыханку,
Закрываеш далонямі хмарку.
 
“Прывітанне”, – скажу я няўдала,
І дзяцінства сваё прыгадаю:
Рукі матчыны, спеў салаўіны,
Пацалунак каханай дзяўчыны,
 
Наказ бацькі, палі і азёры –
Ты даруеш свабоду прасторы!
Ты адкрытымі дзверы трымаеш,
На парозе дзяцей сустракаеш.
 
Прывітанне, – прысяду на лаве,
Падасі ты мне кубачак кавы,
І спытаеш: Ну, як там жывецца
За марамі? Не шчыміць ці сэрца?
 
Адкажу я: мая ты матуля,
Мне ў адной тваёй хаце утульна.
Ты мяне дабрыні навучыла,
Быць адданым, руплівым, шчаслівым.
 
І таму я жыццё прысвячаю
Свайму любаму роднаму краю.
І, як птушка, над ім я ўзнімуся:
Жыць мне вечна ў маёй Беларусі!
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.