РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Той, хто ідзе
Толькі той, хто знаходзіць адказы,
Хто бярэ ад жыцця ўсё адразу,
Хто даруе за боль і за здраду –
Той з жыццём за руку ідзе разам!
 
Каму вера – крыніца жывая,
Хто на ростанях крыж не кідае,
Хто прымае жыццё, як дар Божы, –
Той хлусню і свой страх пераможа.
 
Каму сорамна плюнуць у вочы,
Хто вышэй за паклёп; той, хто хоча
Не здавацца, змагацца з спакусай –
Той ніколі нікому не схлусіць.
 
Толькі той, хто ўстае па-над горам –
Смела крочыць ў высокія горы,
Аднак часам і той разумее,
Што мінулых імгненняў не верне…
 
Ды ўстае ён, усход сустракае
І малітву услых паўтарае:
“Хто знаходзіць здарэнням адказы –
Той з жыццём за руку ідзе разам!”
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.