РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Басанож
Басанож
па крохкім покрыве белага снегу
насустрач іскрыстаму сонейку
бяжыш у лёгкай сукеначцы
ў надзеі стаць ветрам нябачным,
 
каб заплятаць валасы у галінкі,
скакаць сярод дрэў вавёркаю хуткаю,
ператварацца са сняжынкі ва ўзоры
на вуснах акенца самотнага
 
і сеяць у глебу насенне пяшчотнае –
адлюстраванне жадання памерлага:
кружыцца бясконца ў вечнасці ціхай
па крохкім покрыве снегу бялюткага
басанож…
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.