РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На небе зоркі
На небе зоркі
Вандроўцу свецяць у дарозе,
А госця сустракаюць на парозе,
І поўня – бы ліхтар.
 
На небе зоркі,
Мядзведзіца каўшом ківае,
І Млечны Шлях цябе вітае,
Твой асвятляе твар.
 
На небе зоркі,
Нібы дзіцяткі – у сям’і Сусвету,
Іх Бацьку моліцца планета,
Бо ён наш гаспадар.
 
На небе зоркі
          Асвятляюць
                      Беларускі край.
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.