РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Белы матыль
Белы матыль,
мяккі і лёгкі,
звонку – сцюдзёны,
пяшчотны – ўнутры,
загадкавы з твару,
грацыёзнага стану;
белы матыль
над горадам шэрым
ляціць, захапленнем
не абмежаваны,
шчаслівы, цнатлівы,
напоўнены верай,
бялюткія вочы
ў блакіце нябёсаў,
нібы нараджэнне
усмешкі дзіцячай,
якая ў імгненні
занатавана
інтымным, асэнсаваным,
натхнёным палётам
ад нараджэння да скону
ў пяшчотных далонях
вечнага жыцця…
 
Ляцяць па-над горадам
мільёны матылёў…
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.