РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На прыпынку
На прыпынку – чаканне:
На маршрутку чарга,
У натоўпе блукае –
Цішыня…
 
Над прыпынкам – пытанне:
Хто саступіць каму?
Месцаў вольных на сёння –
Аднаму…
 
На прыпынку крычалі,
Разрывалі чаргу:
Бо ніхто не саступіць –
Нікаму…
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.