 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ніхто ні ў чым не вінаваты, Такі наш лёс, такая карма: Усё выносіць з роднай хаты, Затым здаваць бутэлькі ў краму. Такі наш лёс: ісці кагалам І моўчкі зносіць прыніжэнні. Схаваны гонар пад курганам, А ўсе курганы – на знішчэнне. Ў паперах не знайсці адказу – Ўсё ў перапіс занатавалі, Нібы традыцыі адразу Ўсе трактарамі зруйнавалі. І хочацца смяяцца слёзна З навінаў на тэлеэкране, Дзе кажа дзядзечка сур’ёзна, Што нас алкагалізм знішчае. Зноў крочыш па пустой дарозе, На ростанях стаіш што ранак. Сумленне вінен замарозіць, Каб у жыцці знайсці прыстанак. Ды раніцай ля ціхай рэчкі З гарачым кубачкам гарбаты Прыходзіш да высновы вечнай: Ва ўсім мы самі вінаваты!
2010
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|