РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Верш пішу табе,
Родная, каханая.
Ведай, што жыве
Сэрца апантанае.
Ведай, што сярод
Вуліц і завулкаў
Для тваіх сірот –
У табе прытулак.
 
Верш пішу табе,
Кволая, лагодная.
Кветкаю цвіце
Пачуццё пяшчотнае.
Любы мне твой смех
І твой твар празрысты.
Толькі гэты шлях
Стромкі, камяністы.
 
Верш пішу табе,
Вольная і шчырая.
Зранку па расе
Песнь пяеш чуллівую.
І з табой пяю,
Ў вернасці клянуся,
Сэрца аддаю
Маці-Беларусі.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.