РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пастка
Асцярожна,
на скрыжаванні
    пастка…
 

 

Пастка для птушкі – у клетцы,
для рыбы – на кручку,
для звера ляснога пастку стварае зграя сабак –
і ўсё гэта спланаваная людзьмі пастка,
таксама як і забойства
сябе падобных.
Людзі ствараюць грашовыя пасткі
і маральныя,
псіхалагічныя
і плеткарамі сатканыя –
і ўсё дзеля таго, каб перамагчы.
Ды не ведаюць яны,
а можа ўвесь час забываюцца,
што пастку рыхтуе
за паваротам альбо ля дзвярэй,
на ложку ці ва аўтамабілі
непрадказальнае наша жыццё:
сядзіць і смяецца з людзей,
што пасткамі мераюць
адлегласць да сумлення.
 
А пастка – гэта калі ў вочы
табе глядзіць смерць,
а ты не ведаеш
яе імя.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.