 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Аднойчы… А хтосьці скажа, што ніколі… Ўсё застанецца, як было. Праехалі дарогай колы, А каляіну замяло. І пустабрэхі-дрэвы шэпчуць, Каб вецер іх не змог пачуць. На паліва павезлі лепшых, Астатніх – гушчаром завуць. Аднойчы… “Якой шукаеце вы волі? – Зноў будзе хтосьці гаварыць. – Навошта лезеце пад колы? Гушчар не можа лесам быць!” Але змаўчым, бо адчуваем, Бо прагнем, ведаем, што мы Здабудзем хутка сонца гаю. А Вы жывіце ў гушчары!
2006
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|