РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зачыні за сабою дзверы...
*  *  *
 
Зачыні за сабою дзверы
І маўчы.
Будуць клікаць – не слухай,
Не адказвай.
Хай крычаць, зневажаюць,
Толькі ты ім не вер.
Не ідзі на спакусу,
Будзь вышэй.
Ведай: гнеў не народзіць дзіця,
А нянавісць, бы вецер,
Сярод вуліц цябе раскідае,
І не знойдзеш адказ,
Не набудзеш квіток
На цягнік, што ідзе
Сярод сноў у дзяцінства,
Дзе жыла,
Дзе было даражэй
За прыемны пах грошаў
І неонавы бляск,
За карону і славу –
Прачынацца у промнях святла.
 
Зачыні за сабою дзверы
І маўчы,
Няхай будзе табе цішыня,
Быццам песня матулі.
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.