 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Гэта не вецер, не сонца, не хмары. Гэта не поўня па-над гарадамі. Гэта не зоркі, што падаюць долу. Гэта не цацкі на ёлцы зімовай. Гэта не птах, што ў паветры лунае. Гэта не дым, дыхаць што замінае. Гэта ні тое ні сёе, ні гэта. Не спадарожнікі і не каметы. Што ж гэта ў небе, у вольным паветры? Што гэта – бачнае праз кіламетры? Што гэта – людзям даруе надзею? Што нам прарочыць чарговыя змены? Што гэта скача, як коні, імкліва? Што – у руках маладых мае сілу? Што не згасае начамі і днямі? Што нас вядзе, што заўсёды над намі? Гэта адзінае, што не згубілі, Хоць катавалі, палілі і білі, Ды праняслі праз гады і дарогі – Ў небе лунае наш сцяг перамогі!
2006
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|