РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згубіў на скрыжаванні мапу...
*  *  *
 
Згубіў на скрыжаванні мапу
І разгубіўся, як жа быць:
Куды пайсці,
Каго кахаць,
Каму сказаць,
Што заблукаў я на мяжы.
 
Прадаў сумленне за “паесці”,
Бо трэба жыць і трэба йсці,
Губляць, чакаць,
Шукаць, крычаць
І зневажаць,
Паліць запалкі ў цемнаце.
 

Надзеў на вочы акуляры,
І вушы музыку пяюць.
Навошта смех?
І слёзы прэч!
Жыццё і смерць –
Вось ёсць пачатак і канец…
 
Згубіў на скрыжаванні мапу,
Ды ўжо забыўся, дзе і як,
Куды ішоў,
Чаго хацеў,
Каго шукаў…
Падняўся моўчкі і пайшоў
Наперад…
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.