РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гадзіна ночы...
*  *  *
 
Гадзіна ночы.
Заплюшчыў вочы
і бачу сны,
як хтосьці скача,
а хтосьці плача,
шукаеш ты…
Сярод дарогі
ён басаногі
сядзіць і п’е
маю гарбату,
нібыта ў хату
схадзіць паспеў,
пакуль я крылы
з галін асіны
зрамантаваў,
каб па нябёсах,
як птахі, гойсаць
і побач быць.
Ды азірнуўся…
Ён папярхнуўся…
Цябе няма!
Ты за лясамі
і па-за снамі
усё шукаеш…
 

 

І сон – дурніца.
Ды штось не спіцца:
у думках – ты.
Дзе ты?..
 
2006
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.