РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кліча світанак цябе у дарогу...
*  *  *
 
“Пялёсткі шчыльна мы сплялі,
Як ружа і рамонак,
Адлегласці усе прайшлі –
Ты з Менску, я з Гародні!”
                      Гурт “Здань”

 

Кліча світанак цябе у дарогу:
“Гэй, небарака, праспіш ўсё жыццё!
Куры пантофлі дзяўбуць на парозе,
А ты на канапе глядзіш відыё.”

“Гэй, ты, лянота, – вятрыска смяецца, –
Колькі ўжо можна там пуза часаць?”
Толькі з-за печы ізноў раздаецца:
“Дай дзве хвіліны яшчэ падрамаць.”
 
Певень ў падмогу спявае дуэтам:
“Гэй, недарэка, курэй пакармі!
Цэлую ноч прасядзеў ў інтэрнэце,
Зерне купіў, спампаваў мо мукі?”
 
Тут у гамонку ўступіў і сабака,
Кліча на вуліцу гаспадара:
“Нехта ідзе, з-за твайго, праўда, храпу
Я б развярнуўся і збег са двара.”
 
Гучна сакочуць і гаўкаюць хорам,
Толькі не хочацца хлопцу ўставаць.
Ўсё ён чакае, калі ў тэлефоне
“Пялёсткі” каханыя прагучаць!
 
2009
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.