 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кахае неба, кахаюць зоры. Кахаюць рэкі вадою мора. Кахае трактар плугам поле. І я кахаю цябе ў таполях. Траву кахаюць штодзень каровы, Кахаюць птушкі, кахаюць коні. І падвячоркам у свеце поўні Цябе кахаю на даху школы. Кахаюць рыбы ў вадзе празрыстай, Кахаюць дрэвы паветра лісцем. Мы на каштане з табой завіслі, Цябе кахаю я ля капліцы. Усе кахаюць усіх навокал, Кахаюць ўсе, як толькі могуць. І мы з табою і днём і ноччу Кахаем, бо інакш не можам.
2008
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|