РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Незвычайная гісторыя пра маю дзяўчыну і мой наўтбук
Яна артыкул на кампутары друкуе,
А мой наўтбук мяне раўнуе да яе.
Яна смяецца, усміхаецца, жартуе,
А у наўтбука крыўда унутры расце:
 
“Як гэтая сталічная дзяўчына-фіфа,
Хлапца такога спрытна акруціць змагла,
Што ён, зусім як кацянё, малы, падбіты,
Цалуе рукі і варкоча ля акна!”
 
Не можа зразумець разумная машына,
Што з ёю робіць цёмнай ноччу гаспадар?
Але, здаецца, адбываецца карціна,
Нібы ў тым фільме, што на дыск запампаваў.
 
І жах: яна сваёй сяброўцы напісала,
Нібы замужжа сёння ён прапанаваў!
На клаве гэты тэкст жахлівы набірала
І пазурамі моцна тыркала ў экран!
 
І тут наўтбуку не хапіла болей нерваў –
Завіс на зло дзяўчыне і гаспадару…
Ён доўгі час шоў побач, сябрам быў мне верным,
А я бы нож ўсадзіў у “жосткі дыск” яму!
 
Яна артыкул свой тады не захавала –
Завіс наўтбук. Мяне ён так прыраўнаваў,
Што сэнс у той гісторыі датуль шукалі,
Пакуль кампутар я не адрамантаваў!
 
2010
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.