 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За акном – то мжачка, то пароша, То туман накрые край лясны. А душа зноў марыць аб харошым, Бо ў паветры – веянне вясны. Промні сонца стрэхі хат прыгрэлі, Весялей глядзіцца санак шлях… Хоць пад снегам спіць вакол зямля, У вярбы пупышкі пажаўцелі... Пацямнее снег – са свету сыдзе, Толькі раўчукі хай запяюць… Пражылі з вясною нейкі тыдзень, Сны аб ёй спакою не даюць.
2012
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|