 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Любілі кветкі Пяшчоту мяккіх рук матулі, І з гэтага яны цвілі – Штодзённа! Дарылі кветкі Сваю падзяку, бо адчулі: На падваконніку жылі Не бессэнсоўна! Завялі кветкі – Калі вясеннім днём матуля Душу на неба адпусціла Назаўсёды… Ды кажуць ветры, Што на нябёсах ёй утульна – І заквітнелі ля магілы Рамонкі! Белая рамонкі…
15.12.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|