 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыснілася матуля З усмешкай, як заўжды! І тыдня не мінула, Як я на выхадны Па добрай завядзёнцы Прыехаў да сям’і – Развешвае бялізну Яна на правады. І я яе вітаю, Кажу, што сумаваў. Матуля абдымае: “З дарогі мо устаў?” За стол сям’ёй сядаем: Мачанка і бліны – Сняданак пачынаем З малітвы, як заўжды… …і молімся за маму І бацька, і сыны… Цяпер нас ўсіх вяртаюць Да мамы толькі сны…
5.4.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|