РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На фотаздымку
На фотаздымку – мама,
ўсміхаецца,
у чорна-белых гамах
губляюцца
ўспаміны…
 
На фотаздымку мамы
вясёлы смех.
Здаецца нам падманам
яе смерць…
Ня верым…
 
А з фотаздымкаў мама
звяртаецца:
“Гады загояць раны…”
Ды памятаць
мы будзем!
 
На фотаздымках мама –
і ўспаміны
на імгненне
робяцца
жыццём…
 
30.8.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.