РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мая матуля
Мая матуля,
адчуваю,
ты побач недзе,
назіраеш,
маўчыш
і прабачаеш…
 
Мая матуля,
крылом Анёла
зберагаеш,
у снах наведваеш
і павучаеш…
 
Мая матуля,
нібыта голас чую –
ты мне пяеш
пяшчотна
і ласкава
калыханку…
 
Мая матуля,
са мною побач
ты –
навечна…
 
19.4.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.