РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Усмешка матулі
У нашай памяці навечна
усмешка маці
застанецца
ззяць –
бы сонейка між хмарак!
На фотаздымках
чорна-белая
усмешка –
цешыць,
і мы яе такую
у снах штодзённа сустракаем,
ўсміхаемся ў адказ,
вітаем
і кажам:
“Матуля мілая,
на небе ты,
ды промнем сонечным
нам шлеш
цяпло
сваёй душы!”
 
Цяпер мы толькі разумеем:
твая усмешка
святло
струменіць…
 
31.8.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.