РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Якой яна была
Якой яна была,
матуля наша?
Якой яна была? –
мне зададуць пытанне,
і вершаваныя пальюцца словы
пра цябе, мама…
 
Якой яна была?
Прыгожай!
Струменіла усмешка дабрыню
штодзень, штоночы
і клапацілася,
каб мы жылі – сумленна,
дапамагала крочыць
ў першыя гады
спазнання свету,
сваім разумным словам
нас накіроўвала у шлях,
за гэтае
ўдзячны ёй штодня.
 
Якой яна была?
Разумнай!
І мудрасці той не было мяжы,
у шчырасці, у дабрыні
ёй не было падобных,
і голас
заўжды гучаў лагодна,
пяшчотна, ціха…
А мы раслі
і адчувалі яе строгасць,
бо побач з мудрасцю заўжды
ідзе навука – і яе сляды
ў свядомасці
знайшлі прытулак.
 
Якой яна была?
Пяшчотнай і ласкавай!
Ў маленстве – яе рукі калыхалі,
ў дзяцінстве –
будзіла пахам ад бліноў,
і юнакамі
дзівіліся ізноў,
як мякка і лагодна
яе любоў кранала
глыбіні нашае душы…
 
Якой яна была?
Адзінай!
Такой матулі не знайсці,
каб ў простым чалавеку –
Анёла якасці жылі!
І з нашых успамінаў
няхай складзе жыццё вянок –
ён будзе вечна на магіле
цвісці
ёй у падзяку
за жыццё…
 
Якой яна была?
Няхай успомніць кожны,
бо час міне,
а рэха ад яе жыцця
дарогі нашыя напоўніць
мудрасцю
спаўна...
 
6.2.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.