 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сэрца матулі не б’ецца, сэрца матулі маўчыць – душа матулі да неба ляціць… * * * Хочацца быць ветрам, каб, нібы Анёл, душу да неба матуліну падняць… * * * Сакавіцкія слёзы над труной матулі – імгненне, пастаўленае на паўтор у параненай свядомасці… * * * Пустым стаў дом, нямая цішыня… і толькі рэхам старыя фотаздымкі спяваюць калыханку… * * * Спыніце рух Сусвету, спыніце рух жыцця – дайце ў памяці занатаваць усмешку на вуснах матулі… * * * Вясна, і кветкі на магіле ніколі не завянуць – і вечная Вясна у падарунак маме за яе жыццё… * * * Звіняць званы, а хочацца, каб не званілі, каб месяц, тыдзень, дзень, хвіліны дзве хаця б матуля наша пажыла… * * * Ёй лес спявае калыханку, і вецер ля крыжа гуляе – мы памятаем, мама, навошта нам жыццё ты даравала!
21.3.-5.4.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|