РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Усё праходзіць, забываем,
Ў каморы памяць зачыняем,
Імчым лістотаю асенняй,
Хаваемся пад коўдрай снежнай,
І не пярэчым сквапным слыхам,
Для нас дабро – крывое ліха,
Бо ведаем: надзея памірае,
Калі труну ў зямлю спускаюць…
І зноў на скрыжаванні веры
У новы шлях шукаем дзверы,
Імчым паветраным віхурам
Насустрач новым светлым думам,
Каб адшукаць між ветру спеваў
Маленечкі кавалак веры,
Што сілы дасць ісці наперад,
Ды думкамі ў гады вяртацца,
Калі была жывая маці…
 
Усё праходзіць, забываем,
Ды на мяжы жыцця, бывае,
Прысядзем моўчкі ля магілы…
Усё было… а мы забылі…
 
20.11.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.