 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Даўно ужо быў на магіле – І гэта вялікі мой грэх… Здымаю кіно па ўспамінах, Галоўным героем – твой смех. Галоўным героем – усмешка, І рэха ад гучных размоў. Патрэсквае вогнішчам печка, І ты яе грэеш плячом. Ізноў ля пліты за вячэрай, Альбо ля акна ў цішыні Сумуеш, ды скрыпнулі дзверы – Вярнуліся ў хату сыны. І колькі бы я кінастужку Не ставіў штодня на паўтор – Ізноў на магілу вярнуся, Прысяду, скажу: “Я прыйшоў…”
6.2.2012г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|