РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Цяпер толькі тата
І хата пустая.
Дамоў прыязджаеш –
Чагось не хапае.
І з татам размовы,
Мачанка з блінамі –
Ды мы ўсведамляем:
Кагось не хапае….
 
Да дому вяртанне –
Пабачыцца з татам,
Запоўніць размовай
Бацькоўскую хату.
Прайсці да магілы,
Успомніць былое,
Як мама натхняла
Сардэчнай размовай…
 
20.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.