РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сакавік
Сакавік
гэты дзень набліжае,
як сям’я ля магілы збярэцца,
памаўчыць.
 
Сакавік
промнем сонца вітае,
і здаецца – матуля смяецца
у цішы.
 
Сакавік.
Першых кветак спатканне
ля крыжа – як падзяка ад сэрца
за любоў.
 
Сакавік.
Гадавіна па маме.
І малітва навокал ільецца
рэхам слоў
 
ад родных,
знаёмых,
мужа,
сыноў…
 
27.2.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.