РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзядуля
Дзядуля,
Анёлы ўзялі
цябе ў нябёсы,
а мне не верыцца –
ўспаміны
твой позірк нараджаюць:
нібы жывы
вітаеш на парозе
і кажаш:
“Унукі любыя мае –
вы самыя лепшыя
ў мяне…”
Гады ідуць,
а ўсмешка
усё жыве
на тваіх вуснах,
дзядуля!
 
14.12.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.