РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даруй мне, Божа
Даруй мне, Божа,
                малітву я не згаварыў,
калі ў зямлю матулю апускалі….
Даруй мне, Божа,
                  бо вінаватым я лічыў
Цябе, што мамы рана так не стала…
Даруй мне, Божа,
            ў  касцёл маліцца не іду, 
і хаос унутры мяне гуляе…
Даруй мне, Божа, 
              ніяк адказ я не знайду, 
чаму жыцця адмерана так мала?...
 
4.6.2011г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.