РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Янкоўскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не дай мне згубіцца
між натоўпу,
не дай мне здацца
у адказны момант.
Расчараванне –
адно падман.
Ты побач – і цябе няма!
Шукаю –
перашкаджае памяць:
павінны людзі жыць,
а зноўку паміраюць –
і ты змагаешся з завеяй…
… мы ўсе павінны ў Бога
верыць!
Ды толькі цяжкія пытанні
жыццё нам задае,
а мы на заўтра
размову адкладаем …
…а заўтра можа і не быць…

Не дай мне, Божа,
згубіцца пасярод дарогі…
 
17.1.2012г
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.