 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нам цяжка зразумець, Хто ніткі штохвілінна ў наш рушнік ўплятае, Хто перамогі і падзенні вышывае, Хто нам жыццё даруе, і хто забірае – Маўчым, рушнік бацькоўскі у руках трымаем. Нам цяжка зразумець Нябачны рух непрадказальнага Сусвету, З пясчынак мы жыццё будуем сярод ветру, Святло шукаем у канцы тунэлю – гэта Малітвы нашы заблукалі між планетаў… Нам цяжка зразумець, Каму аддзякаваць за наша існаванне, На беразе ракі з малітвай на світанні Свет пазнаем, свет асэнсоўваем, прымаем – З Анёламі сваімі ў думках размаўляем!
30.4.2011г
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|